Тэст па гісторыі Мінскага гета

1. Калі з'явіліся яўрэі на тэрыторыі Беларусі?

Мал. Харальная сінагога. Г. Мінск, 1920-я гг.

Мал. Харальная сінагога. Г. Мінск, 1920-я гг.

Не, не адгадалі. Значна раней, яшчэ ў XIV стагоддзі. Першым пісьмовым дакументам аб іх з'яўленні ў Вялікім Княстве Літоўскім з'яўляецца прывілей 1388 г.

Правільны адказ
Так, вы маеце рацыю, першым пісьмовым дакументам аб іх з'яўленні ў Вялікім Княстве Літоўскім з'яўляецца прывілей 1388 г.

Не, не адгадалі. Гэта адбылося значна раней, яшчэ ў XIV стагоддзі. Першым пісьмовым дакументам аб іх з'яўленні ў Вялікім Княстве Літоўскім з'яўляецца прывілей 1388 г.

2. Ідыш - яўрэйская мова германскай групы. З часоў Сярэднявечча яна з'яўлялася гутарковай мовай еўрапейскіх яўрэяў. Яна была роднай і для яўрэяў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Якое было становішча у мовы ідыш у міжваеннай БССР?

Мал. Шыльда на краме ў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.

Мал. Шыльда на краме ў Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.

Няправільны адказ, у гэты час яна з'яўлялася адной з чатырох дзяржаўных моў БССР. У 1920-м годзе (31 ліпеня) была прынятая Дэкларацыя незалежнасці Беларускай рэспублікі, у якой прадугледжвалася раўнапраўе такіх моў, як беларуская, руская, польская і ідыш, у адносінах з арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі, у культуры і адукацыі.

Не зусім дакладна. Так, гэта была родная мова для яўрэяў Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя, але ў БССР яе статус быў падвышаны, і яна стала адной з чатырох афіцыйных дзяржаўных моў.

Правільны адказ

Israel-Yeshua Singer
Пісьменнік з Варшавы Ісроэль-Іешуа Зінгер (1893 - 1944) пісаў пра Мінск 1926 годa: "Чатыры мовы - беларуская, руская, польская і ідыш - сустрэлі мяне на вакзале. Яны глядзелі на мяне зверху, з шэрай сцяны ... Я сустракаўся з імі на кожным кроку, у кожным наркамаце, у кожнай канторы - паўсюль".

3. Што такое Халакост?

Мал. Нашыўка з надпісам па-нямецку «яўрэй», якую нямецкія ўлады падчас Другой сусветнай вайны прымушалі насіць прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці.

Мал. Нашыўка з надпісам па-нямецку «яўрэй», якую нямецкія ўлады падчас Другой сусветнай вайны прымушалі насіць прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці.

Правільны адказ
Праводзілася ў 1933-1945 гг. пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера і да заканчэння Другой сусветнай вайны. Можа яшчэ мець назву Шоа або Катастрофа.

Няслушна, вызначэнне тэрміна генацыду прадугледжвае пераслед па расавых, нацыянальных або рэлігійных прыкметах, што не можа быць у поўнай меры аднесена да злачынстваў у дачыненні да беларусаў. Халакостам называюць палітыку пераследу і знішчэння 6 мільёнаў яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў 1933-1945 гг. падчас прыходу да ўлады Адольфа Гітлера і да заканчэння Другой сусветнай вайны.

Няслушна, Халакостам называюць палітыку пераследу і знішчэння 6 мільёнаў яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі падчас прыходу да ўлады Адольфа Гітлера і да заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1933-1945 гг.

4. Самае вялікае ў Беларусі і другое па памерах на былой савецкай прасторы гета было створана ў Мінску. Калі гэта адбылося?

Мал. Перасяленне яўрэяў у Мінскае гета.

Мал. Перасяленне яўрэяў у Мінскае гета.

Правільны адказ.
19 ліпеня 1941 году прыблізна праз тры тыдні пасля захопу нямецкімі войскамі сталіцы Беларусі, камендантам палявой камендатуры г. Мінска быў аддадзены загад аб стварэнні Мінскага гета. Дакумент быў апублікаваны 20 ліпеня. Пасля чаго давалася ўсяго пяць дзён на перасяленне яўрэяў у гета – выдзеленую тэрыторыю, за межы якой яны маглі афіцыйна выходзіць толькі ў складзе рабочых калон.

Няслушна, гета было створана 20 ліпеня 1941 года. 2-3 сакавіка 1942 году – іншая трагічная дата ў гісторыі Мінскага гета. У гэтыя дні прайшоў адзін з жудасных пагромаў, у выніку якога загінула каля 5 тысяч вязняў Мінскага гета. Менавіта ў гэтую дату кожны год у Мінску праходзяць жалобныя мерапрыемствы на Яме, дзе пахаваны ахвяры гэтага пагрому.

Няслушна, у гэты дзень Чырвоная Армія вызваліла горад Мінск ад акупацыі. Гета было створана 20 ліпеня 1941 года, усяго прыкладна праз тры тыдні пасля акупацыі нацыстамі Мінска ў канцы чэрвеня.

5. Ці было дазволена яўрэям пакідаць Мінскае гета?

Мал. 2. Калючы дрот, якая аддзяляе гета ад астатняй часткі горада, Мінск, 1941-1943 гг.

Мал. 2. Калючы дрот, якая аддзяляе гета ад астатняй часткі горада, Мінск, 1941-1943 гг.

Правільны адказ.
Яўрэі маглі пакідаць гета толькі ў складзе яўрэйскіх рабочых каманд з адмысловым накіраваннем да месца працы. У адваротным выпадку за сыход з гета пагражала смяротнае пакаранне.

Abram Rubenchyk
З успамінаў Абрама Рубенчыка: «Штодня з Юбілейнай плошчы яшчэ да світання пад канвоем адводзілі працоўныя калоны на прадпрыемствы і будоўлі горада і зацемна прыводзілі іх назад на плошчу»

Не зусім дакладна. Яўрэі адкрыта маглі пакідаць раён толькі ў складзе яўрэйскіх рабочых каманд з адмысловым накіраваннем да месца працы. У адваротным выпадку тым, хто сышоў, пагражала смяротнае пакаранне. Але нягледзячы на гэта вязні таемна выбіраліся з тэрыторыі гета для таго, каб абмяняць хоць трохі рэчаў на ежу, чым ставілі пад пагрозу сваё жыццё. Магчымасць часова выбрацца з гета ці нават сысці паўстала дзякуючы таму, што праз дрот, якім гета было акружана, былі шанцы пралезці, асабліва падлеткам або дзецям.

Не зусім дакладна. Адкрыта не дазвалялася выходзіць тым, хто не быў працаздольным і не быў вызначаны ў склад спецыяльных рабочых каманд. Але тым, хто працаваў, удавалася такім чынам выбірацца, даставаць хоць нейкія прадукты для харчавання сям'і.

6. Навошта яўрэйскае насельніцтва насіла падчас акупацыі жоўтую нашыўку?

Мал. Фота рабочай калоны з Мінскага гета

Мал. Фота рабочай калоны з Мінскага гета

Няправільна. Гэтая ініцыятыва належала нацыстам, каб ім было лягчэй вызначаць яўрэяў і выкарыстоўваць у дачыненні да іх законы нацысцкай расавай палітыкі, накіраваныя на выдаленне яўрэяў з усіх сфер жыцця грамадства, прыніжэнне іх праз статус "недалюдзей".

Няправільна. Дадзеная нашыўка насіла прыніжальны характар, вылучаючы яўрэяў з супольнасці, што палягчала выкарыстанне ў адносінах да іх нацысцкіх законаў расавай палітыкі, накіраваных на выдаленне яўрэяў з усіх сфер жыцця грамадства, паўсядзённае іх прыніжэнне праз статус "недалюдзей".

Правільны адказ.
Акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі дадзены спецыяльны адрозны знак яўрэяў, каб ужываць да іх законы нацысцкай расавай палітыкі, накіраваныя на выдаленне яўрэяў з усіх сфер жыцця грамадства, прыніжэнне іх праз статус "недачалавека" і ў далейшым знішчэнне. Асноўная форма нашыўкі зорка (па форме зоркі Давіда), але ў Мінску выкарыстоўваліся латы акруглай формы.
З часам для вязняў гета былі ўведзеныя таксама дадатковыя адметныя знакі - прастакутнікі чырвонага колеру для тых, хто працаваў, і зялёнага - для ўтрыманцаў.

Mikhail Treister
З успамінаў Міхаіла Трэйсцера, 1927 г.н.: «У гета усё накіравана на тое, каб пазбавіць чалавека не толькі пачуцця ўласнай годнасці, але і чалавечага аблічча. Голад, холад, лахманы, апазнавальныя знакі - латы і таблічкі з нумарамі дамоў на спіне і грудзях ... Хадзіць можна толькі па бруку. Згледзеўшы немца метраў за 15, здымаць шапку».

7. Якія асноўныя прадукты харчавання былі ў Мінскім гета?

Няправільна. Паёк з кавалка хлеба, крупы, солі або вадкага супу належыў у якасці аплаты толькі вязням Мінскага гета, якія працавалі праз біржу працы. Яго не хапала для харчавання. Як правіла, адзін рабочы падтрымліваў па 3-4 непрацаздольных, якіх таксама трэба было карміць. Асноўнымі прадуктамі для вязняў гета сталі бульбяныя ачысткі, лупіны і іншыя адкіды, якія падбіраліся па дарозе на працу і назад у гета.

Joseph Graifer
З успамінаў Іосіфа Грайфера, 1927 г.н.: «Я працаваў на расчыстцы вуліц, пераносцы розных грузаў, за што і атрымліваў, як правіла, 100 грам хлеба з прымешкам буракоў ці бульбы».

Правільны адказ.
Таксама вязням Мінскага гета, якія працавалі праз біржу працы, належыў у якасці аплаты паёк з кавалка хлеба, крупы, солі або вадкага супу. Яго не хапала для харчавання. Як правіла, адзін рабочы падтрымліваў па 3-4 непрацаздольных, якіх таксама трэба было карміць.

Mikhail Treister
З успамінаў Міхаіла Трэйсцера, 1927 г.н.: «Дэлікатэсам лічыцца расол з селядцовых бочак. Ядуць аладкі з бульбяных ачыстак, сала, якое было саскрэбена са старых шкур на гарбарным заводзе, баланду, якая прыносіцца, калі атрымоўваецца, з працы».

Не зусім дакладна. Дадзеныя нормы належылі толькі тым вязням, якія былі ў складзе рабочых калон. Але гэта была вельмі невялікая колькасць ежы. Таму тыя, каму атрымлівалася трапіць за межы гета ці на працу, або таемна выйсці ў горад, шукалі магчымасці дастаць хоць нейкі пражытак. Асноўнымі прадуктамі для вязняў гета сталі бульбяныя ачысткі, лупіны і іншыя адкіды.

Mikhail Treister
З успамінаў Міхаіла Трэйсцера, 1927 г.н.: «Трэба неяк жыць, трэба ўладкоўвацца на працу, але хто возьме 14-гадовага пацана, ды яшчэ без спецыяльнасці. Значыць, мне 16 і я шавец. Дакументы згарэлі. Такім чынам, я пад канвоем амаль два гады хадзіў у калоне на працу, дзе мяне жорстка эксплуатавалі за міску баланды і 150 грамаў глінападобнага хлеба».

8. Ці была магчымасць у неяўрэйскага насельніцтва супрацьстаяць палітыцы нацыстаў у дачыненні да яўрэяў?

Не зусім дакладна. Сапраўды за дапамогу яўрэям пагражала смяротнае пакаранне, але нягледзячы на гэта знаходзіліся неабыякавыя, якія прыносілі ім ежу, хавалі іх, дапамагалі сысці ў партызаны.

Няправільна. Палітыка нацыстаў была скіравана на тое, каб настроіць насельніцтва супраць яўрэяў. Адным з фактараў, які абмяжоўваў дапамогу яўрэям была пагроза смяротнага пакарання. Шмат хто баяўся за жыццё сваіх дзяцей, таму занялі пазіцыю назіральнікаў. Некаторыя, на жаль, пайшлі па шляху супрацоўніцтва з акупантамі і маглі раскрываць месца сховішча яўрэяў, прысвойвалі іх рэчы. Але былі і тыя, хто ўсё ж не пабаяўся садзейнічаць яўрэям і рызыкуючы жыццём дапамагаў прадуктамі, даваў магчымасць схавацца і нават перапраўляў у партызаны. Выбар залежаў ад ступені пагрозы і чалавечых якасцяў чалавека.

R. Yadzviga
З успамінаў Ядзвігі Р., 1924 г.н.: «Так, усе ведалі, што іх вядуць забіваць. І немцы, і яўрэі ведалі, што іх вядуць расстрэльваць ... Я не магла [нічога зрабіць], я ж у акне сядзела і глядзела, як яны ідуць. І думаю, Божа мой, яны ж ідуць на смерць, чаму яны не ўцякаюць?»

Правільны адказ
Адкрыты супраціў палітыцы нацыстаў мог прывесці да смерці. Аднак магла заставацца магчымасць дапамагчы яўрэям схавана. Хтосьці рашаўся дапамагчы са сховішчам, хтосьці прадуктамі і г.д. Ад чалавека залежала, ці ён заставаўся назіральнікам, ці актыўна дапамагаў пад страхам смерці, ці нават выдаваў гэтых людзей акупантам.
У сучасным свеце шырока абмяркоўваецца ступень віны не толькі злачынцы, але і так званага назіральніка (bystander) у сітуацыі, калі парушаюцца правы чалавека, як гэта адбывалася ў Халакост. Не злачынца, але і не ахвяра, назіральнік не прама быў задзейнічаны ў дзеяннях злачынцы, але меў магчымасць перашкодзіць, каб дапамагчы ахвяры. Выбар стратэгіі паводзін залежаў ад канкрэтнай сітуацыі і чалавека.

R. Yadzviga
З успамінаў Ядзвігі Р., 1924 г.н.: «[Яўрэяў] праз калгас вялі, дык там людзі павыходзілі. Ведаеце, усё глядзяць. Так калі разумная іншая [маці], так сваё дзіця туды ў натоўп ткне, разумееш? Каб выратаваць ... Людзі хавалі іх, забіралі ... Я не магла [нічога зрабіць], я ж у акне сядзела і глядзела, як яны ідуць. І думаю, Божа мой, яны ж ідуць на смерць, чаму яны не ўцякаюць?
... яўрэйка адна ўцякла ў лес наш. А ў нас па суседстве ... адзін хлопец быў такі, аднагодак мне, Мішка яго клікалі. Так ён немцам падказаў: во, кажа, уцякла адна. Немец дагнаў яе і застрэліў. А на ёй была шубка апранутая, хоць і цёпла было ... Так гэты хлопец потым гэтую шубку зняў, распрануў яе. Усё пазабіраў. Уяўляеш? Вось якія былі ... Усе ведалі, што ён нягоднік.»

9. Што такое «маліна» ў Мінскім гета?

Мал. Афорт Лазара Рана "Дапамога"

Мал. Афорт Лазара Рана "Дапамога"

Правільны адказ.
Гэтае слова паходзіць з іўрыту і значыць «сховішча». Вязні стараліся выжыць і для гэтага ўладкоўвалі падобныя таемныя схроны, дзе магчыма было схавацца. Гэта мог быць падвал, падземны ход, ніша за фальшывай унутранай сценкай шафы гарышча з таемным лазам.

Sima Margolina
Па ўспамінах Сімы Марголінай, 1931 г.н.: «У сховішча, разлічанае на 5-6 чалавек, забілася 10-12, сярод іх маленькія дзеці, старыя. Стаялі, цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго. Зацякала цела, перасыхала ў роце, ніхто не мяняў позу, было гэта немагчыма».

Няслушна, «маліна» - гэта таемны схрон, дзе вязні хаваліся, таму што гэта магло дапамагчы ім выжыць. Выкарыстоўвалі падвалы, падземныя хады, нішы за фальшывай унутранай сценкай шафы, гарышчы з таемным лазам.
У гісторыі Мінскага гета па ўспамінах сведкаў была вядомая толькі адна тэатральная пастаноўка, падрыхтаваная дэпартаванымі яўрэямі-акторамі з Брно ў 1941 г. для акупацыйнай адміністрацыі гета.

Siamyon Dobin
Па ўспамінах Сямена Добіна, 1931 г.н.: «На вуліцы Сухой у паўразбураным доме бацька знайшоў падвал, у якім абсталяваў нары і зрабіў замаскіраваны лаз. Паветра паступала праз комін. Па ледзь бачнаму святлу, якое праз яго прабівалася, мы маглі бачыць змену дня і ночы. Мы імкнуліся спаць удзень і не спаць ноччу, каб звонку не было чуваць шуму».

Няслушна, «маліна» – гэта таемны схрон, дзе вязні хаваліся, і гэта магло дапамагчы ім выжыць. Выкарыстоўвалі падвалы, падземныя хады, нішы за фальшывай унутранай сценкай шафы, гарышчы з таемным лазам.
Малаверагодна, што вязні мелі інгрэдыенты для выпечкі пірагоў у гета, дзе пастаянна быў голад, а вылазка ў пошуках прадуктаў магла прывесці да смерці.

Eli Goberman
Па ўспамінах Элі Гоберман: «Свечка гарэла некалькі гадзін у суткі. Астатні час мы былі ў цемры. Час цягнуўся павольна. Жанчыны спявалі сумныя яўрэйскія песні, дзеці распавядалі казкі і гулялі. Ежы крытычна не хапала, бухгалтар Берл тлумачыў дзецям, як правільна есці: сухарык не трэба адкусваць, яго трэба адломваць па маленькіх кавалачках, класці ў рот і не жаваць, а смактаць».

10. Ці быў супраціў у Мінскім гета?

Мал. Памятны знак, прысвечаны Міхаілу Гебелеву, на вуліцы М. Гебелева ў Мінску

Мал. Памятны знак, прысвечаны Міхаілу Гебелеву, на вуліцы М. Гебелева ў Мінску

Няправільна. Умовы, у якіх апынуліся вязні Мінскага гета, ставілі іх на мяжу жыцця і смерці, аднак дух людзей не быў зламаны. Было арганізавана падполле на чале з Ісаем Казінцом.

Fryda Reisman
З успаміна Фрыды Рэйзман (на фота ў цэнтры), 1935 г.н.: «Як толькі ў гета сталі арганізоўваць антыфашысцкае падполле, мой тата, Вульф Лосік, стаў яго ўдзельнікам. У яго ўваходзіў Гебелеў. Ён сябраваў з татам з даваенных гадоў. Тата прыносіў дадому зброю: наганы, патроны, і клаў іх пад матрац. Я ляжала на гэтым месцы. Хтосьці з татавай падпольнай групы трапіў у гестапа. Ён павёў фашыстаў прама да нас у хату. Тату папярэдзілі літаральна за некалькі хвілін да іх прыходу. Вульф Лосік паспеў вынесці зброю, якая захоўвалася ў нас. Немцы зайшлі і адразу ўдарылі маму па твары. Я схавалася пад зэдлік. Калі немцы заняліся ператрусам, я здолела выскачыць у двор і схавацца ў прыбіральні. Падпольшчыкі ўвесь час сачылі за нашым домам. Яны і выратавалі нашу сям'ю. Калі мяне выцягнулі з прыбіральні і хто гэта зрабіў, я не ведаю. Мабыць, я ўжо замярзала і страціла прытомнасць, рукі счарнелі і распухлі. Падпольшчыкі выратавалі мяне і затым перадалі маці».

Правільны адказ.

Mstiteli
Умовы, у якіх апынуліся вязні Мінскага гета, ставілі іх на мяжу жыцця і смерці, аднак дух людзей не быў зламаны. Было арганізавана падполле на чале з Ісаем Казінцом. Падпольшчыкі ставілі задачу наладзіць сувязь з горадам, збіраць зброю, медыкаменты, выводзіць вязняў за калючы дрот, весці разведвальную дзейнасць аб рыхтуемых немцамі пагромах. «Мсціўцы гета» – так назваў сваіх таварышаў падпольшчык Гірш Смоляр, які выжыў у Мінскім гета.

Не зусім дакладна. Так, падполле было, але не займалася адкрытымі акцыямі супраціву. Яго задачай было наладзіць сувязь з горадам, збіраць зброю, медыкаменты, выводзіць вязняў за калючы дрот, весці разведвальную дзейнасць аб рыхтуемых немцамі пагромах.

11. Каго называюць Праведнікамі народаў свету?

Мал. Медаль Праведніка народаў свету

Мал. Медаль Праведніка народаў свету

Правільны адказ
Пры прыняцці рашэння Яд Вашэм (мемарыяльны комплекс гісторыі Халакоста ў Ізраілі) улічвае розныя віды дапамогі (напрыклад, выдачу фальшывых дакументаў, прадастаўленне прытулку і г.д.). Выратавальнікамі, як правіла, станавіліся звычайныя людзі, якія самі адчувалі нястачу і пакуты з-за вайны. Іх адрознівала чалавечнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу іншаму ў яго бядзе.

Krapina-Levina
Пра подзвіг Праведнікаў ўспамінала Майя Крапіна-Левіна, 1935 г.н.: «З намі ў вёсцы Парэчча было каля 40 яўрэйскіх дзяцей. Партызаны не ведалі, што рабіць, і вырашылі пасяліць дзяцей у адным доме. Заслалі салому, на якой мы спалі ў вопратцы. Кармілі ўсіх з аднаго карыта: налівалі вады, дадавалі мукі і рабілі нешта, што нагадвала зацірку. Калі партызаны зразумелі, што агульны дом для дзяцей не выйсце, нас раздалі "па хатах". Уявіце, 40 яўрэйскіх дзяцей у вёсцы! Сюды стала наведваліся немцы, і ніхто не выдаў. Калі немцы ладзілі чарговы "марафон", сяляне бралі ежу, дзяцей і хаваліся на балоце. Часам па два-тры дні там маглі сядзець».

Няправільна. Людзям неяўрэйскай нацыянальнасці, якія свядома ратавалі яўрэяў у гады Халакосту. За тое, што яны нават пры пагрозе смерці змаглі захаваць чалавечнасць і дапамагчы бліжняму.

Няправільна. Людзям неяўрэйскай нацыянальнасці, якія свядома ратавалі яўрэяў у гады Халакосту. За тое, што яны нават пры пагрозе смерці змаглі захаваць чалавечнасць і дапамагчы бліжняму.

Raisa Siamashka
З успаміну праведніцы Раісы Сямашка, 1930 г.н.: «Вайна назаўсёды звязала мяне з двума яўрэйскімі дзяўчынкамі, якія да вайны былі маімі аднакласніцамі. Іда засталася зусім адна: яе бацька, музыкант, напярэдадні вайны з'ехаў на гастролі, маці, супрацоўніцу НКУС, эвакуіравалі, ня дазволіўшы нават забегчы дадому за дзіцем. Іда прыйшла да нас, і мама дазволіла ёй застацца. У ліпені 1941 года г. Ніна пайшла ў гета, дзе апынулася ў дзіцячым доме, бо у тых умовах ніхто з вязняў не мог яе ўзяць да сябе ў сям'ю. Лічылася яна там толькі намінальна, практычна ўвесь час Іда знаходзілася ў нас. Я часта хадзіла ў гета, мама давала прадукты і я насіла іх нашым сябрам, былым суседзям. У гета я наведвала таксама сям'ю Ніны Цэйтлінай. Пасля першых пагромаў яна стала прыходзіць да нас дадому. Падчас трэцяга пагрому мама і сястра Ніны загінулі, сама яна выжыла таму, што была ў нас. Так да 1943 г. дзяўчынкі жылі ў нашай сям'і».

12. Чаму яўрэяў з краін Заходняй Еўропы дэпартавалі для знічтажэння менавіта на ўсход?

Мал. Дэпартацыі з Заходняй Еўропы, Лістапад 1941 г.

Мал. Дэпартацыі з Заходняй Еўропы, Лістапад 1941 г.

Няслушна, іх дэпартавалі далей на ўсход Еўропы, бо не хацелі, каб простыя грамадзяне Трэцяга рэйха ведалі пра злачынную палітыку нацыстаў па забойстве яўрэяў.

Kurt Marx
З успамінаў Курта Маркса (1929 г.н.), чые бацькі былі забітыя ў Трасцянцы: «У 1942 годзе я атрымаў апошні ліст [ад маіх бацькоў]. Я не ведаў, што адбываецца, яны напісалі наступнае: "Мы выязджаем цяпер далёка, туды, дзе мы будзем працаваць, але куды дакладна, не ведаем". [...] у 1942-м годзе мае бацькі прыехалі ў Мінск, у Малы Трасцянец. Пра гэта я даведаўся толькі ў 1994 годзе ... Гэта быў эшалон ад 20 ліпеня 1942 году. Я атрымаў апошні ліст ад 19 ліпеня, за дзень да гэтага. Яны прыехалі на некалькі дзён пазней і адразу з вакзала [патрапілі] у Малы Трасцянец ...».

Няправільна. Нацысты прымусілі яўрэяў да дэпартацыі. Але пры гэтым падтрымлівалі ілюзію, што гэта перасяленне на новае месца, дзе будзе магчымасць новага жыцця, дзе яны будуць запатрабаваныя. Тыя, хто ехаў, нават павінны былі купляць сабе квіток на цягнік, які вёз іх на знішчэнне.

Oskar Hoffmann
З ліста Оскара Хофмана, дэпартаванага у Малы Трасцянец, сям'і Бернаўэр, у Траісдорф, штэмпель Гановера 28.7.42: «... Стаўленне падчас паездкі з боку суправаджальнага персаналу было цудоўным, недахопам была, на маю думку, дрэнная магчымасць паспаць у цягніку. У пасажырскіх вагонах [Кёльнскі цягнік] мы былі размеркаваны ў вагонах па 8 чалавек. Пасля мы ў Волгоные [Ваўкавыск] былі перагружаны, нас разам з нашым багажом размясцілі да 50 чалавек у вагоне. Разлічаны на нас правіянт да гэтага часу не паступіў. Як я чуў, ёсць несумненная магчымасць, што мы зможам працаваць па нашых прафесіях на тутэйшых прадпрыемствах. Калі магчыма, дашлі мне, калі ласка, мой атэстат, таму што тут ён можа быць ацэнены».

Правільны адказ.
З чэрвеня 1941 года немцы пачалі масавыя расстрэлы савецкіх яўрэяў. Але ў еўрапейскіх гарадах такі падыход быў практычна немагчымы. Тады нацысты прыдумалі дэпартацыі на ўсход. Адным з цэнтраў забойства дэпартаваных яўрэяў стаў Мінск.
Для дэпартацыі яўрэяў з месцаў іх пражывання ў краіны Усходняй Еўропы ўлады нацысцкай Германіі выкарыстоўвалі чыгунку. Выкарыстоўваліся як пасажырскія, так і таварныя вагоны. Як правіла, падчас дэпартацый нацысты не давалі людзям ежу і ваду, нават калі ім даводзілася днямі стаяць на адгалінаванні чыгункі ў чаканні, калі пройдуць іншыя цягнікі. Заходнееўрапейскія яўрэі, департаваныя ў 1941 г. у Мінск, былі паселены ў Зондэргета Мінскага гета. Яны не ведалі мовы мясцовага насельніцтва, і ім было нашмат цяжэй прыстасавацца да цяжкага мясцовага побыту. Тых, хто прыязджаў цягнікамі з мая па кастрычнік 1942 г., адпраўлялі прама ў Благаўшчыну каля Малога Трасцянца і забівалі.

13. Пра якія машыны ідзе гаворка?

Зоя Абоз, 1929 г.н.: «Падчас аднаго з пагромаў мы прабылі ў падвале гестапа тры дні. Дзяцей сталі выганяць на вуліцу. Аказваецца, прыязджалі душагубкі, і іх трэба было чысціць. Праца заключалася ў чым: выцягнуць краты, якія былі на падлозе, і павымятаць машыну. Трупаў там не было, толькі нейкае смецце. Адна душагубка, калі мы вычышчалі, з'язджала, а іншая прыязджала. Мы іх чысцілі, а потым сыходзілі назад у падвал».

Мал. Старонка з рэкламнага праспекта кампаніі «Гаубшат», якая выпускала кузавы для «душагубак»

Мал. Старонка з рэкламнага праспекта кампаніі «Гаубшат», якая выпускала кузавы для «душагубак»

Правільны адказ.
Дадзеныя аўтамабілі мелі яшчэ назву Газваген (ням. Газавы аўтамабіль), таму што ўяўлялі сабой мабільную газавую камеру, якая выкарыстоўвалася для масавага забойства людзей. У літаратуры і ўспамінах часта называюцца «душагубкамі».

Gaskammern

Нацысты па меншай меры з восені 1939 г. ўжывалі угарны газ для забойства псіхічна хворых, разумова адсталых і фізічна непаўнавартасных людзей. Па сведчанні відавочцаў, кузаў герметычнага фургона, у які падаваўся угарны газ (СО), умяшчаў да 100 чалавек. Ахвяры гінулі пакутлівай смерцю ад удушша. Забойствам людзей у такіх фургонах ў асноўным займаліся спецыяльныя каманды.

Мал. На карціне І. Гембіцкага 1944 г. намаляваны момант пасадкі ахвяр у машыны- «душагубкі».

Не зусім так. Гэта аўтамабіль з фургонам для перавозкі людзей, абсталяваны сістэмай паступлення газу ў кузаў, пры ўключэнні якой ахвяры гінулі пакутлівай смерцю ад удушша. Жыхары акупаваных тэрыторый называлі гэтыя аўтамабілі «душагубкамі».

Няправільна. Герметычны фургон (аўтамабіль), у якім нацысты арганізавалі забойства людзей з дапамогай угарнага газу (СО).

Krapina-Levina
Майя Крапіна-Левіна, 1935 г.н. узгадвала: «21 кастрычніка 1943 г. у гета я выйшла з дому і ўбачыла вялікую колькасць немцаў, душагубак каля цэнтральных варот. Мы адразу здагадаліся, што гэта пагром. Я падбегла да бальніцы і стала клікаць брата праз акно. Ён спусціўся з другога паверха па вадасцёкавай трубе. Мы ведалі, што ўсе "маліны" ўжо перапоўненыя, і вырашылі бегчы праз яўрэйскія могілкі. Пералезлі пад дротам, сарвалі жоўтыя латы і ўбачылі, што за намі бягуць чалавек 15 дзяцей. Брат сказаў, што ведае дарогу да партызанаў, і паабяцаў іншых рабят туды адвесці пры ўмове, што яны па чарзе будуць мяне, знясіленую, несці на плячах».

14. Чым вядомы Малы Трасцянец?

Мал. «Брама памяці». Мінск, 2015 г.

Мал. «Брама памяці». Мінск, 2015 г.

Няправільна. Трасцянец вядомы тым, што гэта была зборная назва для трох месцаў знішчэння, у склад уваходзіў і працоўны лагер, дзе некаторы час маглі ўтрымліваць людзей.

Няслушна, у ваколіцах вёскі Малы Трасцянец з канца красавіка-пачатку мая 1942 г. да ліпеня 1944 г. існаваў найбуйнейшы лагер смерці на акупаванай тэрыторыі СССР.

Правільны адказ.
Існаваў у ваколіцах вёскі Малы Трасцянец з канца красавіка-пачатку мая 1942 г. да канца чэрвеня 1944 г.

15. Калі было ліквідавана Мінскае гета?

Мал. Лазар Ран. За калючым дротам. З серыі «Мінскае гета». Афорт. 1962-1972 гг.

Мал. Лазар Ран. За калючым дротам. З серыі «Мінскае гета». Афорт. 1962-1972 гг.

На жаль, не. Апошні пагром прайшоў на працягу 21-23 кастрычніка 1943 г., пасля чаго Мінскае гета перастала існаваць.

Правільны адказ
У гэтыя дні прайшоў апошні пагром, калі Мінскае гета было канчаткова ліквідавана.

Няслушна, у гэты дзень быў першы з самых вядомых пагромаў. Гета пасля гэтага існавала яшчэ прыкладна два гады да 23 кастрычніка 1943 г., калі было канчаткова ліквідавана, а яго жыхары забітыя.
З успамінаў Рубінчык Х. І. аб пагроме 7 лістапада 1941 года: «7 лістапада ў 5.30 раніцы пад'ехалі узброеныя рыдлёўкамі і агнястрэльнай зброяй групы. Узломвалі дзверы, урываліся ў дамы і ўсіх, хто знаходзіўся дома, выганялі на вуліцу. Потым выстройвалі ў калоны і накіроўвалі ўсіх на Хлебную вуліцу. Там стаялі загадзя падрыхтаваныя аўтамашыны. Інвалідаў, якія не маглі рухацца, выносілі з кватэры і, як дровы, закідвалі ў аўтамашыны ... У гэты дзень было вывезена прыкладна тысяч 10 яўрэяў. Вывозілі іх у Тучынку, на тэрыторыю цагляных заводаў. Так як машыны падвозілі хутчэй, чым кулямёты паспявалі расстрэльваць, то прывезеных людзей пакуль размяшчалі ў халодных бараках. З гэтых баракаў іх выганялі па 10 чалавек да загадзя выкапаных ям, прымушалі распранацца і расстрэльвалі».

16. Чаму многія яўрэі ў савецкі час не расказвалі пра тое, што былі вязнямі гета і нацысцкіх канцлагераў?

Мал. Артыкул у газеце «Праўда» і савецкая карыкатура на тэму «Справы яўрэйскіх урачоў»

Мал. Артыкул у газеце «Праўда» і савецкая карыкатура на тэму «Справы яўрэйскіх урачоў»

Няслушна, маўчанне было абумоўлена афіцыйнай палітыкай антысемітызму, калі прызнаваць сябе публічна яўрэем і праследаваным па нацыянальнай прыкмеце не было прынята, таму што магло пацягнуць праблемы ў паўсядзённым жыцці.
Таксама гэтаму садзейнічала нежаданне нагадваць пра ўнутраную траўму, бо многія выжылыя яўрэі Беларусі страцілі блізкіх у Халакост.

Правільны адказ.
Пасля вайны на дзяржаўным узроўні была прынятая палітыка антысемітызму. Праз т.зв. «пятую графу» у анкеце чыноўнікі даведваліся пра яўрэйскую нацыянальнасць чалавека, за што маглі пачацца абмежаванні ў прасоўванні па службе, праблемы з атрыманнем адукацыі і г.д. Пры такой палітыцы дзяржава не была арыентавана на дапамогу яўрэям, ахвярам генацыду па нацыянальнай прыкмеце.
Таксама абмежаванні ў кар'еры і адукацыі былі і для тых, хто ў анкеце пазначаў, што заставаўся на акупаванай тэрыторыі.
Галіна Кульчаева (1916 г.н.): «У 50-х гадах мяне выклікалі ў КДБ. Пыталіся: "Вось раскажыце, як вы засталіся жывыя?" Я кажу: "А што, дрэнна, што я засталася жывая? Гэта хіба дрэнна?"

Няправільна. Фармальна ніхто не забараняў, але і не заахвочваў. Гэта было звязана з агульнай палітыкай антысемітызму ў Савецкім саюзе, наступствам якой было нежаданне ўладаў прызнаць факт генацыду яўрэйскага народа па нацыянальнай прыкмеце.

17. Якое месца на тэрыторыі былога Мінскага гета стала цэнтральным месцам памяці і сустрэч для тых, хто выжыў і страціў блізкіх?

Мал. Скульптурная кампазіцыя "Апошні шлях", Мінск, 2000 г.

Мал. Скульптурная кампазіцыя "Апошні шлях", Мінск, 2000 г.

Правільны адказ.
У 1947 г. вярнуліся пасля вайны яўрэі горада і ўвекавечылі памяць ахвяраў пагрому 2-3 сакавіка 1942 г., усталяваўшы адзін з першых у СССР помнікаў з надпісам на мове ідыш - «Чорны абеліск». І з таго часу каля яго ў гадавіну пагрому збіраліся тыя, хто захоўваў памяць аб загінулых у Мінскім гета. У 2000 годзе створаны мемарыял са скульптурнай групай «Апошні шлях», праводзяцца жалобныя мерапрыемствы ў памяць пра ахвяраў Халакосту.

Няправільна. Гэта "Яма", дзе былі пахаваныя ахвяры пагрому 2-3 сакавіка 1942 г. Там ў 1947 г. быў усталяваны помнік, а ў 2000 - створаны мемарыял, дзе рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы ў памяць пра ахвяраў Халакосту.
З успамінаў Рамана Мардаховіча: «Многія гады «Яма» была знакавым месцам для мінскіх яўрэяў. У 1970-1980-я кожны год 9 мая там збіраліся тысячы мінскіх яўрэяў. Прыкладна з 11 гадзін раніцы немагчыма было прайсці па Ратамскай вуліцы. Гэта не было ні афіцыйным, ні самадзейным мітынгам, пра гэтую сустрэчу ніхто ніколі не аб'яўляў, але з году ў год колькасць людзей, якія туды прыходзілі, павялічвалася».

Не зусім дакладна. Гэта "Яма", дзе былі пахаваныя ахвяры пагрому 2-3 сакавіка 1942 г. Там ў 1947 г. быў усталяваны помнік ахвярам, а ў 2000 - створаны мемарыял, дзе часта праводзяцца мерапрыемствы ў памяць пра ахвяраў Халакосту.
Але трэба памятаць, што сапраўды на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак адбываліся расстрэлы ў час вайны і зараз знаходзяцца некалькі месцаў памяці - «Разбіты ачаг» і камяні ў памяць дэпартацыяў і іх ахвяр з розных гарадоў Цэнтральнай Еўропы. Там таксама праходзяць акцыі памяці пра ахвяр.

©Valentin Dragin & Leonid Levin History Workshop. 2021, All Rigths Reserved.